Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

15.02.21

Мы кармілі птушак зімой, будуць спяваць яны вясной

   У нашым дзіцячым садзе працягваецца акцыя "Пакармі птушак зімой", у якой актыўны ўдзел прымаюць усе выхаванцы разам з бацькамі.

   Бацькі і дзеці адказна падышлі да выканання задання. "Птушыныя сталовыя" былі зробленыя з разнастайных матэрыялаў: драўляныя кармушкі-домікі, якія абараняюць корм ад снегу і дажджу, для буйных птушак; пластмасавыя кармушкі з непрыдатнага матэрыялу, для маленькіх і юркіх птушак, такіх як сініцы, вераб'і. Дзеці з радасцю размясцілі домікі для птушак на сваіх дварах.

   Сумесная праца бацькоў і дзяцей над стварэннем кармушкі яшчэ раз дае падставу пагаварыць са сваімі дзецьмі, пра тое, чаму ж мы павінны будаваць домікі птушачкам і як цяжка нашым маленькім сябрам знайсці корм. Дапамагаючы безабаронным ў зімовых умовах істотам, мы падтрымліваем у дзецях імкненне да адказнасці пры ўменні спачуваць. А гэта і ёсць адна з задач выхавання нашых дзяцей.