Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

17.02.21

Зіма - час для гульняў і забаў

              Зіма - самы жаданы час года для снежных гульняў і забаў.

  Дзеці вельмі любяць зіму. Бо менавіта зімой з'яўляецца магчымасць пагуляць са снегам. Зімовыя забавы не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя.

  Зіма пакуль яшчэ радуе нас падбадзёрлівым марозікам і іскрыстым снегам і самы час заняцца зімовымі забавамі.

 Выхаванцы нашага дзіцячага садка разам з педагогамі з вялікім задавальненнем праводзяць час на прагулцы: гуляюць у снежкі, будуюць снежныя крэпасці, лепяць снежную бабу, катаюцца на санках, лыжах, гуляюць у рухомыя гульні, дапамагаюць чысціць снег на пляцоўках.

   Дзеці кожную прагулку атрымліваюць масу радасных станоўчых эмоцый.