18 лютага ў нашай дашкольнай установе чарговы раз прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
У мэтах павышэння эфектыўнасці папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, забеспячэння якасці навучання дзяцей бяспечным паводзінам на дарогах, знаёмства з правіламі дарожнага руху і дарожнымі знакамі, у нас праводзіліся наступныя мерапрыемствы:
- Гутарка "Святлафор і яго сігналы" (малодшая група);
- Гутарка "Пешаход і яго паводзіны на вуліцы" (старэйшая група);
- Сюжэтна – ролевая гульня "Мы вадзіцелі" (малодшая група);
- Рухомая гульня "Святлафор" (малодшая група);
- Маляванне "Машыны бываюць розныя" (малодшая група);
- Чытанне твораў: М. Манакова "Вучымся пераходзіць дарогу", "Я пешаход", "Правілы бяспекі", "Як не патрапіць у бяду", С. Маршака "Святлафор" (малодшая група);
- Дыдактычная гульня "Дарожны знак ведаеш - загадку адгадаеш" (старэйшая група).
З дзецьмі старэйшай групы праведзена забава "Дарожная азбука". Асноўнымі задачамі якой з'яўлялася замацаваць веды дзяцей аб дарожных знаках, аб сігналах святлафора і правілах дарожнага руху, а таксама выхоўваць культуру паводзін на вуліцы, выпрацоўваючы патрэбнасць у выкананні правілаў дарожнага руху.
Аднойчы ў лесе, дзе ўсе хадзілі без правілаў з'явіўся дарожны Святлафор. Усе лясныя звяры збегліся на яго паглядзець. Дзеці распавядалі звяркам навошта патрэбен Святлафор, пра яго функцыі, а таксама яго памагатых на дарозе - дарожных знаках. Затым дзеці са звярамі дружна гулялі ў розныя рухомыя гульні, адгадвалі загадкі і т .д.
Праз мерапрыемствы, якія праводзім, мы стараемся данесці да кожнага дзіцяці, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, а так жа фарміраваць ў дзяцей неабходныя прадстаўлення, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.