Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.07.2018

Экскурсия на ферму

У межах Года малой Радзімы выхаванцамі нашага дзіцячага сада была здзейсняна экскурсія на сельска - гаспадарчую ферму.

Асноўныя мэты экскурсіі - фарміраваць і актывізаваць пазнавальную цікавасць да прафесіянальнай дзейнасці працаўнікоў сельскай гаспадаркі; пазнаёміць з працай жывёлаводаў, з такімі прафесіямі як даярка, цялятніца; выклікаць у дзяцей жаданне прымаць удзел у жыцці роднай гаспадаркі, прымаць на сябе даручэнні, добрасумленна іх выконваць; прывіваць паважлівыя адносіны да чалавека - працаўніка і вынікаў яго працы.

  Напярэдадні экскурсіі выхавальніца правяла з дзецьмі гутарку аб тым, што такое ферма і хто там гадуецца, а таксама аб карысці, якую прыносяць каровы для чалавека. Дзецям паведамілі  мэты і задачы экскурсіі, затым правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі. 

   На ферме дзяцей сустрэла даглядчыца Цалагуз Тамара Міхайлаўна.  Яна  клапоціцца аб тым, каб маленькія цяляты былі сваечасова пакормлены,  каб у іх заўсёды было чыста. Тамара Міхайлаўна паведаміла дзецям аб тым, як патрэбна даглядаць цялят, чым іх карміць, навошта у кожнага цяляці на вухе номер.

    Задаволеныя дзеці вяртаюцца ў сад. Па дарозе назад, выхавальніца паказала дзецям поле, на якім расце збожжа. Ад яе дзеці даведаліся  як з вялікага мноцтва каласоў можна атрымаць хлеб і  што для гэтага неабходна зрабіць.

    Экскурсіяй дзеці засталіся вельмі задаволеныя. Яны пашырылі свае веды аб працы жывёлаводаў, пазнаёміліся з ўмовамі працы  цялятніц, таксама даведаліся аб тым, як расце збожа, з якога робяць хлеб.