Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2021

Развітанне з нашай ёлачкай.

  Вось і скончыліся ўсе навагоднія ранішнікі ў нашым садку. І мы ўсе разам сабраліся развітацца з нашай прыгажуняй Ёлачкай да наступнага года. Здаецца нядаўна мы упрыгожвалі нашу ёлочку, так чакалі Дзядулю Мароза са Снягуркай і казачнымі героямі, чыталі ім вершыкі, адгадвалі загадкі, пелі песенькі, атрымлівалі доўгачаканыя падарункі. Але вось прыйшоў час, і мы развіталіся  з нашай Ёлачкай. Каля прыгажуні дзеці чыталі вершы, пелі песні, вадзілі хараводы, гулялі ў вясёлыя гульні. Але мы не перажываем і не хвалюемся, бо мы з імі сустрэнемся ў наступным годзе!