Раздзелы сайта

Галоўная

Мэты і задачы

Мэты і задачы

                    ПЕРШАСНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ 

                           Дзяржаўнай установы адукацыі

                                 «Дзіцячы сад аг. Чудзін"

            прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Наш дэвіз: "Мы створаны, каб быць разам!»

Наша мэта: абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі " Дзіцячы сад аг. Чудзін»

Нашы задачи:

- Забяспечваць абарону правоў кожнага члена прафсаюза на працу, павышэнне кваліфікацыі, справядлівую і своечасовую аплату працы;
-   Садзейнічаць ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы;
- Ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, які закранае працоўныя, эканамічныя і сацыяльныя законныя інтарэсы членаў прафсаюза.

  Прафсаюз з'яўляецца надзейнай платформай для ажыццяўлення ахоўных функцый, а таксама мерапрыемстваў, накіраваных на згуртаванне працоўнага калектыву і стабілізацыю абстаноўкі ў ім. У аснову гэтай працы пакладзена сацыяльнае партнёрства, якое спрыяе павышэнню якасці працы педагагічнага, замацоўвае і развівае комплекс сацыяльных гарантый, у тым ліку якія працуюць па кантрактнай форме найму.

     Свае намаганні прафсаюз накіроўвае на ўпарадкаванне прававога ўрэгулявання працоўных і звязаных з імі адносін, удасканаленне сістэмы грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы. Узгадняюцца графікі працы спецыялістаў установы, графікі адпачынкаў. Вялікая ўвага надаецца пытанням аховы жыцця і здароўя, стварэнню ўмоў працы работнікаў.

     У нашым калектыве робіцца ўсё для таго, каб стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для супрацоўнікаў. Дзякуючы сумеснай дзейнасці наймальніка і прафсаюзнага камітэта кантроль за правільным налічэннем заработнай платы, прэміраванне, размеркаваннем матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца стабільна і паслядоўна.