Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны прафсаюза

  У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад аг. Чудзін" 19 студзеня 2023 года адбыўся справаздачны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі. На яго былі запрошаны Кандратовіч Н.Л., старшыня раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў і Собаль С.Г., старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.

  На сходзе разглядаліся пытанні:

1. Справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта за перыяд са студзеня па снежань 2022 года;

2. Справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі за перыяд са студзеня па снежань 2022 года;

3. Справаздача аб выкананні каштарысу расходаў і даходаў за 2022 год;

4. Зацвярджэнне каштарысу даходаў і расходаў на 2023 год;

5. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор.

   Сход прайшло ў добразычлівай, дзелавой абстаноўцы.

  У ходзе яго правядзення былі зацверджаны справаздачу рэвізійнай камісіі і каштарыс даходаў і расходаў на 2023 год. Была дадзена здавальняючая ацэнка працы прафсаюзнага камітэта.