Раздзелы сайта

Галоўная

Наша гісторыя

  Будаўніцтва дзіцячага саду па рашэнню праўлення калгаса «Зара» пачалося ў 1989 годзе.

  З 1 верасня 1990 года дзіцячы сад «Світанак», незвычайнай архітэктурнай формы, у выглядзе кветкі, з прасторнымі гульнявымі, спальнямі, асобнымі мыйнымі, музычным залай, басейнам, расчыніў свае дзверы для мясцовай дзятвы. Агульная плошча будынка 1613м. кв., разлічана на 75 дзяцей.

  У садзе адкрыліся тры рознаўзроставыя групы і падрыхтоўчы клас.

Кіраўнікі ўстановы:

   З 1990 па 30.09.1993 - Бондар Ганна Аляксееўна.

 З 1 кастрычніка 1993 года сад узначаліла Барсукевіч Антаніна Уладзіміраўна і працягвае працаваць па цяперашні час.

  17 кастрычніка 1994 года паводле рашэння Ганцавіцкага райвыканкама ад 04.10.1994 г. №387 ўстанова перададзена на баланс аддзела адукацыі і яму прысвоены №16.

 У дзевяностыя гады сад перажываў цяжкія часы: недастатковае фінансаванне, адключэнне ўстановы ад цэнтральнага ацяплення. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў выстаяў і захаваў працу ўстановы. Знешні і ўнутраны яго аблічча паступова пачаў змяняцца ў лепшы бок.

  У 1998 годзе сад заняў першае месца ў раённым конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі ў вырашэнні задач развіцця адукацыі сярод дзіцячых дашкольных устаноў раёна і на працягу васьмі гадоў знаходзіўся ў тройцы першых.

 Рашэннем Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 19.11.2009 №983 ўстанова адукацыі набыла статус юрыдычнай асобы. 04.12.2009 года дзіцячы сад быў зарэгістраваны як дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №16 в.Чудзін".

 У 2015 годзе супрацоўнікі  адзначылі 25-гадовы юбілей дзіцячага сада. Установа адукацыі прымала віншаванні раённага аддзела адукацыі, арганізацый нашага населенага пункта, ад бацькоў і былых выпускнікоў дзіцячага саду.

  Рашэннем Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 08.08.2022 года №785 «аб змяненні віду і перайменаванні ўстаноў адукацыі» з 01.09.2022 года дзіцячы сад перайменаваны на дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзіцячы сад аг. Чудзін».

  Непрыкметна праляцелі гады - сад змяніўся. Сёння ў нашай дашкольнай установе працуюць дзве рознаўзроставыя групы і першы клас. Праектная магутнасць ўстановы разлічана на 55 дзяцей.

 На базе рэарганізаванай групы была пабудавана кацельня і спартзала, змяніўся і заквітнеў кветкамі зімовы сад, створаны міні-музей «Беларуская хатка», куток бяспекі,  маецца пляцоўка ДАІ, закладзены і расце фруктовы сад, агарод, фіта-агарод, на тэрыторыі створаны "Сялянскі падворак".

     

Зімовы сад

    

Міні-музей "Беларуская хатка" 

                                              Сялянскі падворак                 

  У цяперашні час асаблівая ўвага ў нашай дашкольнай установе надаецца фізічнаму, працоўнаму, маральна-патрыятычнаму, эстэтычнаму выхаванню. 

    Дзіцячы сад - гэта цёплы дом, дзе пануе сямейная абстаноўка, дзе дзеці гуляюць, слухаюць казкі, займаюцца, працуюць, маюць зносіны.