Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.02.21

Свята 23 лютага ў дзіцячым садзе

23 лютага наша краіна адзначае Дзень абаронцаў Айчыны. У гэтае свята мы аддаём даніну павагі і падзякі тым, хто мужна абараняў родную зямлю ад захопнікаў, а таксама тым, хто ў мірны час нясе нялёгкую і адказную службу.

   У гэты дзень у нашай дашкольнай установе ва ўсіх узроставых групах былі праведзены тэматычныя музычна-спартыўныя забавы.

  Свае "салдацкія" якасці дзеці малодшай групы паказалі ў рухомых гульнях і займальных конкурсах і эстафетах, таксама яны адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і спявалі песні. У канцы мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі салодкія прызы.

  Для дзяцей старэйшай групы і 1 класа былі арганізаваны эстафеты і конкурсы, у якіх змагаліся дзве каманды. Хлопчыкі паказалі свой спрыт, хуткасць, кемлівасць, знаходлівасць. Цікава і весела прайшлі эстафеты. Дзяўчынкі падтрымлівалі будучых абаронцаў Айчыны вершамі і песнямі. Перамагла, вядома. дружба.

 Свята 23 лютага ў дзіцячым садзе гэта добрая падстава для выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшым традыцыям сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. Такія мерапрыемствы, праведзеныя з дзецьмі, закладваюць у іх душах зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку перад Радзімай.