17 мая ў старэйшай групе нашай дашкольнай установы адбыўся бацькоўскі сход "Нашы поспехі за год", у ходзе якога выхавальнікі групы распавялі пра вынікі навучальнага года, а таксама аб поспехах і дасягненнях дзяцей за год. Бацькам былі прапанаваны анкеты, у якіх яны выказвалі сваё стаўленне да працы выхавальнікаў групы і установы дашкольнай адукацыі.
Далей для бацькоў выступіла Барсукевіч Антаніна Уладзіміраўна (загадчык), яна пазначыла перспектывы працы на летні перыяд.
Сход прайшоў ў цёплай абстаноўцы. Усе ўдзельнікі бацькоўскага сходу засталіся задаволеныя ад зносін.