Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.03.23

Агарод на акне

    Кожны год у сакавіку  выхаванцы нашага дзіцячага сада маюць магчымасць самі пасадзіць і даглядаць за раслінамі на "агародзе" у групах.

   Вялікае значэнне ў пазнавальным развіцці дзяцей, выхаванні экалагічнай культуры, правільных паводзінаў у прыродзе мае вырошчванне раслін на акне. Тут дзеці могуць атрымаць першыя навыкі вырошчвання раслін сваімі рукамі, догляд за імі, даведаюцца аб умовах росту розных раслін.

   Адной з задач "агарода на акне" з'яўляецца: навучыць дзяцей ўменню бачыць прыгажосць прыроды, уменню радавацца ёй.

   Агарод на акне ў дзіцячым садзе спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей. Ён пашырае ўяўленні дзяцей аб раслінах, як жывых арганізмах, аб умовах, неабходных для росту і развіцця, развівае этычныя пачуцці, вучыць радавацца прыгажосці  раслін і выніках сваёй працы.

  Такі від сумеснай з выхавальнікам дзейнасці развівае ў дзяцей назіральнасць, клапатлівасць, прывучае іх уважліва ўглядацца ў навакольную прыроду, ўсталёўваць паслядоўнасць і сувязь з'яў, іх прычыны. Даглядаючы за раслінамі, дзеці назіраюць за тым, якія з іх растуць хутчэй, параўноўваюць форму і колер лісця, разглядаюць іх праз лупу, вызначаюць умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін, таму гэта яшчэ і цудоўны даследчы матэрыял.

Малодшая група

Старэйшая група

1 клас