22 чэрвеня 2023 года Дзень народнай памяці і смутку " Ніхто не забыты і нішто не забыта!».
Выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін» "Сонейка" прынялі ўдзел у мітынгу, усклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання. На працягу дня дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні «Што трэба салдату», "Падбяры галаўны ўбор», «Знайдзі цень», якія знаёмілі дзяцей з ваеннай формай, тэхнікай, экіпіроўкай салдата. Дзеці слухалі ваенныя песні, вершы і апавяданні пра вайну.