Надышла летняя пара, а з ёй і гарачае надвор'е, калі так хочацца адпачыць у любога вадаёма, няхай гэта будзе мора, рака, возера ці сажалка, акунуцца ў іх прахалоду і атрымаць ад гэтага максімум задавальнення і аздараўленне арганізма. Вада наш добры сябар, але яна не трывае бестурботнасці і легкадумнасці і можа стаць крыніцай небяспекі. Каб пазбегнуць бяды, і дзеці і дарослыя павінны ведаць і няўхільна выконваць правілы паводзін і меры бяспекі на вадзе.
Чаму небяспечна плаваць на глыбіню? Чаму небяспечна заплываць за буйкі? Чаму небяспечна плаваць у лодачных прычалаў? Чаму небяспечна пераварочваць плавальны матрац? Чаму небяспечна ныраць у незнаёмых месцах? Чаму трэба выконваць бяспеку ў аквапарку? Чым небяспечна сонца? - адказы на ўсе гэтыя пытанні нашы дашкаляты атрымалі падчас пазнавальнай гутаркі, а таксама паглядзеўшы відэапрэзентацыю "Правілы бяспекі на вадаёме".