У дзіцячым садзе кветнік проста неабходны. Праз кветнік мы можам знаёміць дашкольнікаў з сезоннымі зменамі ў прыродзе.
Кветнік у дзіцячым садзе - гэта яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы.
Усё лета дзеці нашага дзіцячага сада назіралі і даглядалі за нашымі кветнікамі: палівалі, вырывалі пустазелле, рыхлілі зямлю. А ў падзяку кветкі нас радавалі сваёй прыгажосцю.
Але вось наступіла восень. Многія кветкі на клумбах ўжо адкрасавалі і замест прыгожых і яркіх кветак саспела насенне.
Нашы выхаванцы адразу заўважылі змены на ўчастку і пад кіраўніцтвам выхавальніка прыступілі да збору насення кветак, каб пасеяць іх у наступным годзе.
Збор насення - гэта вельмі адказная праца. Выхавальнік распавяла як правільна збіраць насенне, што збіраць трэба самыя сухія, так як яны ўжо паспелі. Таксама нагадала дзецям, што лепш за ўсё збіраць насенне ў сухое і сонечнае надвор'е, а насенне, сабранае ў сырое надвор'е можа загінуць. Падчас збору іх неабходна ачысціць ад засохлых пялёсткаў і раскласці ў пакуначкі для захоўвання. Увесну ж гэтыя выдатныя кветкі заквітнеюць зноў і будуць радаваць дзетак, бацькоў і проста навакольных!
Збор насення на прыродзе дапамагае прывіць дашкольнікам працоўныя навыкі, стварае радасны настрой ад выкананай працы, выхоўвае экалагічную культуру, вучыць беражліва ставіцца да прыроды. І, вядома ж, пасільная праца на свежым паветры спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя выхаванцаў.