Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.04.24

Дзень Касманаўтыкі

12 красавіка - Дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

    Гэта дзень, калі чалавецтва ўступіла ў новую, касмічную эру. Здаўна чалавек глядзеў на зорнае неба, і яму хацелася даведацца, што ж гэта за зоркі, чаму яны такія яркія. Навукоўцы прыдумалі спецыяльныя прыборы- тэлескопы і, назіраючы за зорным небам, даведаліся, што акрамя Зямлі ёсць і іншыя планеты.

   У нашай дашкольнай установе ў дзень святкавання Дня касманаўтыкі для дзяцей прайшлі пазнавальныя заняткі, мэтай якіх было азнаямленне і пашырэнне уяўленняў дзяцей аб космасе. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі апавяданні аб планетах і зорках, аб камічных караблях, спадарожніках, аб першых сабаках, якім удалося да чалавека пабываць у космасе, аб Першым чалавеку, які адправіўся пакараць касмічную прастору - Юрыі Гагарыне, пра беларускіх касманаўтаў Алега Навіцкага, Уладзіміра Каваленкі, Пятра Клімука.

  Таксама ў гэты дзень выхаванцы гулялі ў цікавыя гульні, разглядалі ілюстрацыі,  займаліся творчасцю.