Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.04.24

Вясновы суботнік

  Красавік - традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі - добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні.

  Калектыў нашага дзіцячага сада прыняў актыўны ўдзел у суботніку па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Фронт работ намецілі немалы: прывесці ў парадак кветкавыя клумбы,  навесці парадак на прылеглай тэрыторыі і інш.

  Вясновы пагодлівы дзень спрыяў выдатнаму настрою, усе працавалі дружна і весела.

  Суботнік - гэта выдатны спосаб праявіць наша жаданне жыць у прыгожым свеце, усім разам пагутарыць у неафіцыйнай абстаноўцы на адкрытым паветры ў вясновы пагодлівы дзянёк, бо парадак павінен быць як у чалавеку, так і вакол яго.