29 мая у ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" адбыўся выпускны баль. Выпускны- гэта як "парог" з дзяцінства ў дарослае жыццё, гэта апошні ранішнік у сценах дзіцячага саду. З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога – трохі сумная падзея. Радасна педагогам ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новую жыццёвую прыступку, а сумна – што даводзіцца расставацца з такімі мілымі, ужо сталымі роднымі дзецьмі. Здаецца, што нядаўна яны пачалі хадзіць у дзіцячы сад, але ўжо хутка – будучыя першакласнікі.
Выпускны баль прайшоў у цёплай, кранальнай і сяброўскай абстаноўцы. На працягу ўсяго ранішніка дзеці паказалі свае веды і ўменні, якія набылі за гады, праведзеныя ў дзіцячым садзе: праспявалі шмат песень, распавялі вершы, парадавалі танцамі.
Наперадзе чакае яшчэ шмат новага і захапляльнага, але гэтае свята дзеці запомняць на ўсё жыццё! Апошняе свята дашкольнага дзяцінства.
Жадаем поспехаў нашым выпускнікам. Мы ганарымся вамі! Вы лепшыя!