Лета - пара адпачынку. Гарачыя летнія дзянькі так і вабяць праводзіць час ля вадаёмаў.
У нашай вёсцы Чудзін спецыяльна-дазволеных месцаў для купання няма. Таму, каб для дзяцей і іх бацькоў не азмрочыўся адпачынак трагедыяй і непрыемнымі ўспамінамі, педагогі нашай дашкольнай установы правялі інфармацыйна - тлумачальную работу з дзецьмі і бацькамі аб правілах бяспечных паводзін ля вады ўручыўшы ім лістоўкі.