Немагчыма ўявіць сабе культурнага і высокаадукаванага сучаснага чалавека, які б не знаў гісторыі сваёй Радзімы, не быў знаёмы з паходжаннем сучасных беларусаў і не мог размаўляць на мове свайго народа.
У нашым дзіцячым садку педагагічны працэс праводзіцца на беларускай мове. Але для далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа, выхавання пачуцця любові да роднага краю і гонару за яго ў нашым дзіцячым садзе быў створаны этнаграфічны куток "Беларуская хатка".
4 мая выхавацель Хандрыка Вольга Міхайлаўна правяла для дзяцей старэйшай групы занятак "О край родны, край палескі!". У ходзе занятку дзеці ўзбагацілі свае веды пра сваю краіну Беларусь, яе жыхарах праз абрады, прыказкі, прымаўкі і гульні. Дзеці пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны ў "Беларускай хатцы", дзе былі пазнаёмлены з побытам нашых продкаў.