Разделы сайта

Главная

Дзяржаўныя святы

   Дзяржаўныя святы Беларусі 

    Дзяржаўныя святы - гэта святы, усталяваныя ў Рэспубліцы Беларусь у азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае альбо грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:

  • Дзень Канстытуцыі -  15 сакавіка ;
  • Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі -  2 красавіка ;
  • Дзень Перамогі -  9 мая ;
  • Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь -  другую нядзелю мая ;
  • Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) -  3 ліпеня ;
  • Дзень народнага адзінства - 17 верасня.

 Святочныя дні і памятныя даты

Святочныя дні - гэта дні, прысвечаныя выбітным падзеям, традыцыйным датам, ўшанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галінам гаспадаркі або сферам дзейнасці і г.д. У Беларусі акрамя дзяржаўных святаў афіцыйна адзначаюцца наступныя святочныя дні:

Агульнарэспубліканскія

  • Новы год - 1 студзеня;
  • Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 23 лютага;
  • Дзень жанчын - 8 марта;
  • Свята працы - 1 мая;
  • Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - 7 лістапада;

Рэлігійныя

  • Божае Нараджэнне (праваслаўныя Каляды) - 7 студзеня;
  • Вялікдзень - па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
  • Радаўніца - па календары праваслаўнай канфесіі;
  • Дзень памяці - 2 лістапада;
  • Божае Нараджэнне (каталіцкія Каляды) - 25 снежня;

Іншыя святы

  • Дзень спажыўца - 15 сакавіка;
  • Дзень сям'і - 15 май;
  • Дзень аховы навакольнага асяроддзя - 5 чэрвеня,
  • Дзень моладзі - апошнюю нядзелю чэрвеня;
  • Дзень ведаў - 1 верасня;
  • Дзень беларускага пісьменства - першую нядзелю верасня;
  • Дзень міру - трэці аўторак верасня;
  • Дзень пажылых людзей - 1 кастрычніка;
  • Дзень маці - 14 кастрычнiка;
  • Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь - 3 снежня;
  • Дзень правоў чалавека - 10 снежня;
  • Дзень беларускага кіно - 17 снежня;

Памятныя даты

  • Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў - 15 лютага;
  • Дзень чарнобыльскай трагедыі - 26 красавіка;
  • Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - 22 чэрвеня.