У межах Года малой Радзімы выхаванцамі нашага дзіцячага сада была здзейсняна экскурсія на сельска - гаспадарчую ферму.
Асноўныя мэты экскурсіі - фарміраваць і актывізаваць пазнавальную цікавасць да прафесіянальнай дзейнасці працаўнікоў сельскай гаспадаркі; пазнаёміць з працай жывёлаводаў, з такімі прафесіямі як даярка, цялятніца; выклікаць у дзяцей жаданне прымаць удзел у жыцці роднай гаспадаркі, прымаць на сябе даручэнні, добрасумленна іх выконваць; прывіваць паважлівыя адносіны да чалавека - працаўніка і вынікаў яго працы.
Напярэдадні экскурсіі выхавальніца правяла з дзецьмі гутарку аб тым, што такое ферма і хто там гадуецца, а таксама аб карысці, якую прыносяць каровы для чалавека. Дзецям паведамілі мэты і задачы экскурсіі, затым правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі.
На ферме дзяцей сустрэла даглядчыца Цалагуз Тамара Міхайлаўна. Яна клапоціцца аб тым, каб маленькія цяляты былі сваечасова пакормлены, каб у іх заўсёды было чыста. Тамара Міхайлаўна паведаміла дзецям аб тым, як патрэбна даглядаць цялят, чым іх карміць, навошта у кожнага цяляці на вухе номер.
Задаволеныя дзеці вяртаюцца ў сад. Па дарозе назад, выхавальніца паказала дзецям поле, на якім расце збожжа. Ад яе дзеці даведаліся як з вялікага мноцтва каласоў можна атрымаць хлеб і што для гэтага неабходна зрабіць.
Экскурсіяй дзеці засталіся вельмі задаволеныя. Яны пашырылі свае веды аб працы жывёлаводаў, пазнаёміліся з ўмовамі працы цялятніц, таксама даведаліся аб тым, як расце збожа, з якога робяць хлеб.