Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.01.2021

Акцыя "Пакармі птушак"

Няма на зямлі такога кутка, дзе б нельга было сустрэць птушак. Часта мы не заўважаем гэтых маленькіх птушак, але, пазнаёміўшыся з імі бліжэй, мы разумеем, што яны робяць вельмі шмат карыснага. Зіма - суровы час года, а для птушак самая цяжкая пара. Холад птушкам не страшны, ім страшны голад. У пошуках ежы многія птушкі туляцца да чалавечага жытла. Рэгулярная штодзённая зімовая падкормка птушак можа выратаваць даволі шмат птушыных жыццяў, а дапамагчы птушкам выжыць могуць толькі людзі. 

З мэтай дапамагчы птушкам выжыць у самую цяжкую пару года, у нашым дзіцячым садзе штогод праходзіць акцыя "Пакармі птушак".

На тэрыторыі нашай дашкольнай установы, выхавальнікі сумесна з выхаванцамі развесілі кармушкі на дрэвы. Кожны дзень дзеці клапатлива ставяцца да птушак -  чысцяць  кармушкі  і насыпаюць корм. Выхаванцы з велікай цікавасцю назіраюць за птушкамі, якія прылётаюць на ўчастак пакарміцца. А птушкам такі прыём вельмі спадабаецца.

 Дадзеная акцыя вучыць дзяцей дабрыні і клопаце.