Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.01.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

   Мерапрыемствы, прысвечаныя тэме дарожнай бяспекі, заўсёды актуальныя ва ўстановах дашкольнай адукацыі. А як жа інакш? Бо дадзеную неабходнасць дыктуе само жыццё. Як жа зрабіць так, каб вуліцы і дарогі сталі для нашых дзяцей бяспечнымі? Вядома ж, распавесці ім аб правілах дарожнага руху, дарожных знаках, праводзячы мерапрыемствы ў розных формах.

  Любое дзіця хутчэй зразумее і засвоіць ПДР, паднесеныя не толькі ў звычайнай гутарцы, а і ў блізкай дзецям гульні. 

  Таму, 21студзеня, у кожнай групе нашай дашкольнай установы прайшлі разнастайныя мерапрыемствы ў рамках "Адзінага дня дарожнага руху":

  - гутаркі аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках: "Па дарозе у дзіцячы сад", "Ці ведаеш ты правілы дарожнага руху?", "У свеце дарожных знакаў", "Мой сябар - Святлафор";

  - настольна - дыдактычныя гульні: "Дарожныя знакі", "Транспарт" і інш;

  - загадванне загадак аб дарожных знаках;

  - чытанне мастацкай літаратуры;

  - разгляданне ілюстрацый па тэме дарожнай бяспекі.