Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.03.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

18 сакавіка ў нашай дашкольнай установе прайшлі разнастайныя мерапрыемствы ў рамках "Адзінага дня бяспекі дарожнага руху": гутаркі аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках, загадванне загадак аб дарожных знаках, чытанне мастацкай літаратуры і разгляданне ілюстрацый па тэме. Дзеці замацавалі веды аб правілах дарожнага руху, дарожных знаках у дыдактычных і сюжэтна-ролевых гульнях. Не абышлося ў гэты дзень без творчасці. Дзеці размалёўвалі транспарт, канструявалі, а таксама зрабілі святлафор з далонек.