Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.05.2021

"Мы ў памяці захоўваем герояў імёны"

  9 мая - Дзень Вялікай Перамогі - адно з галоўных святаў нашай краіны, усімі любімы, самы трагічны і журботны, самы кранальны, выдатны і светлы!

  Дзень Перамогі - святое для кожнага з нас свята і мы, абавязаны перадаць памяць аб перамозе будучым пакаленням. Не забыць нам гады Вялікай Айчыннай вайны, не лёгка нам далася перамога.

  Памяць пра тых, хто не вярнуўся, будзе заўсёды ў нашых сэрцах. Дзякуючы ім мы жывыя, можам радавацца жыццю, сонцу, небу, кветкам.

  Вельмі важна памятаць гісторыю сваёй Радзімы - асабліва яе сумныя і знакавыя старонкі. Гэта выхоўвае ў дзіцяці дух патрыятызму. І нам дарослым трэба дзецям расказваць пра Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне, аб героях вайны, як ветэранаў, так і аб дзецях вайны, аб падзеях і паразах, аб тым у якія руіны ператварылася наша Радзіма, і як хутка і дружна аднаўлялі сваю Радзіму выжылыя ў Вялікай Айчыннай Вайне.

  9 мая 1945 года... Усё далей і далей ад нас гэтая дата. Але мы памятаем, якой цаной дасталася нашым дзядам гэтая вялікая Перамога.

 З 30 красавіка па 9 мая ў нашай дашкольнай установе прайшла дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Мы ў памяці захоўваем герояў імёны".

У рамках дэкады, прысвечанай святкаванню 9 мая, праведзены тэматычныя заняткі, гутаркі пра подзвігі савецкіх людзей, прачытаныя кнігі з разглядам ілюстрацый пра вялікія бітвы, дзеці слухалі песні пра вайну,  разглядвалі памятныя мясціны нашай краіны: Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Курган Славы, плошча Перамогі, што спрыяла фармаванне ў дзяцей уяўленняў пра падзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

  Дзеці старэйшай групы з педагогам аформілі выставу да Дня Перамогі, дзе можна паглядзець ілюстрацыі баявых бітваў, ваенную тэхніку.

  Традыцыйным для нашай установы стала ўскладанне кветак да помніка "Ніхто не забыты".

  Хочацца, што б нашы дзеці ніколі не забывалі пра гэты дзень, былі ўдзячныя нашым дзядулям і бабулям, якія ваявалі на гэтай страшнай вайне, якая забрала шмат жыццяў!