Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.08.2021

З клоўнам у гасцях у лета!

   Лета - выдатная пара, якую любяць і чакаюць усе без выключэння, і дарослыя, і дзеці. Асабліва цудоўная летам прырода - шуміць зялёным лісцем лес, паспяваюць ягады, расцвітаюць самыя дзіўныя кветкі, над якімі лётаюць пчолкі і збіраюць нектар. Насычана і цікава праходзіць лета ў нашым дзіцячым садзе.

  6 жніўня для дзяцей усіх узроставых груп было праведзена музычна-спартыўнае свята " У гасцях у лета!». Дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і эстафетах летняй тэматыкі.

  Сапраўдным сюрпрызам для выхаванцаў стала з'яўленне на пляцоўцы вясёлага клоўна, з якім дзеці гулялі, скакалі, лёталі, як сапраўдныя пчолкі, вадзілі карагод, спявалі песні, адгадвалі загадкі, танцавалі.

    Забава для дзяцей стала незабыўным вясёлым сюрпрызам. Колькі было захаплення!

  Конкурсы і эстафеты, танцы і песні, гульні і карагоды, вершы і загадкі пра лета дазволілі дзецям  яшчэ больш акунуцца ў любімую пару, паўтарыць вядомае і даведацца пра новае.

   Лета, сапраўды, дзіўная пара года, якую чакаеш зноў і зноў.