Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.09.2021

Дэкада бяспекі дарожнага руху

   Навучанне правілах дарожнага руху ў дзіцячым садзе - гэта жыццёвая неабходнасць, таму розныя мерапрыемствы па ПДР заўсёды актуальныя ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Бо ў дзіцячым садзе дзіця не толькі асвойвае элементарныя правілы дарожнага руху, але і вучыцца найважнейшым правілам бяспечных паводзін на дарозе.

   З гэтай мэтай у нашым дзіцячым садзе з 1.09. па 10.09.21г. прайшла Дэкада бяспекі бяспекі дарожнага руху.

   У нашым дзіцячым садзе ў кожнай узроставай групе маецца «Вугалок бяспекі», дзе сабраны наглядны і гульнявы матэрыял па правілах дарожнага руху. Дзеці самастойна гуляюць у гульні і разглядаюць ілюстрацыі.

  У межах дэкады педагогі дзіцячага садка знаёмілі дзяцей з мастацкай літаратурай па правілах дарожнага руху: «Святлафор», «Грузавік» С. Міхалкова, М.Серабракоў «Вучоны сябрук», «Шафёр» Б. Заходзер, і г.д.

   Праводзіліся гутаркі аб тым, навошта патрэбныя святлафор, дарожныя знакі, чаму нельга на дарозе гуляць. Атрыманыя веды замацоўваліся ў ходзе назіраннямі за  рухомым транспартам. 

 З дзецьмі праводзіліся дыдактычныя гульні: «Запалі святлафор», «Ведай і выконвай правілы дарожнага руху», «Мы - шафёры», «Адгадай знак», а гэтак жа рухомыя гульні: «Аўтобус», «Верабейчыкі і аўтамабіль», сюжэтна-ролевыя гульні: «Транспарт», «Я шафёр».

  На групавых інфармацыйных стэндах былі прадстаўлены кансультацыі для бацькоў: «Па дарозе ў дзіцячы сад», «Правілы бяспекі для дзяцей. Бяспека на дарогах», «Як паводзіць сябе на дарозе », памяткі: «Перавозка дзяцей у аўтамабілі ».

  Праца па выхаванню навыкаў бяспечных паводзін дзяцей на вуліцах, дарогах праводзіцца сістэматычна, ахопліваючы ўсе віды дзіцячай дзейнасці, каб атрыманыя тэарэтычныя веды дзеці рэалізоўвалі не толькі ў гульнях, але і ў паўсядзённым жыцці за межамі дзіцячага садка.