Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.09.2021

Тыдзень народнага адзінства

    17 верасня 2021 года мы ўпершыню адзначаем свята Дзень народнага адзінства. Народнае адзінства. Што гэта такое? Як распавесці аб гэтым свяце выхаванцам? Беларусь - гэта краіна, якая аб'ядноўвае ўсіх беларусаў, і не толькі. У нашай краіне жывуць людзі розных нацыянальнасцяў, і мы, беларусы, павінны іх паважаць. Усе разам мы - гэта і ёсць адзінства, сяброўства, узаемаадносіны.

      З мэтай пазнаёміць дашкольнікаў з гэтым святам у нашым дзіцячым садзе з 13 па 18 верасня прайшоў Тыдзень народнага адзінства.

   На працягу святочнага тыдня ва ўсіх узроставых групах былі праведзены тэматычныя гутаркі "Разам мы - краіна Беларусь", "Беларусь - краіна адзінства", падчас якіх дзеці шырылі свае веды аб нашай Радзіме, дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, прыродзе, аб жыхарах нашай краіны.

   Выхаванцы малодшай групы здзейснілі "віртуальную" экскурсію па вёсцы Чудзін, нашай малой Радзіме.


  Дзеці 1 класа вырабілі плакат "Беларусь - гэта мы!".

Выхаванцы старэйшай групы на занятку "Падарожжа па Беларусі" бліжэй пазнаёміліся з вядомымі месцамі, помнікамі Рэспублікі Беларусь.


  У дзіцячым садзе аформлена фотавыстава "Пад ясным небам Беларусь".


Усе праведзеныя ва ўстанове дашкольнай адукацыі мерапрыемствы былі прасякнутыя ідэяй захавання маральных каштоўнасцяў, ідэалаў, беларускіх традыцый, міру і стабільнасці прынцыпаў, якія заўсёды былі важныя для нашага народа.