Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.10.2021

Тыдзень прысвечаны Дню маці

Мама - гэта самы родны і блізкі чалавек. Дзень маці - асаблівае, светлае, самае кранальнае свята. Дзеці віншуюць сваіх матуль і дзякуюць за ласку, клопат і любоў.

З 11 па 15 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе прайшоў тыдзень прысвечаны Дню Маці.

Дзеці  вельмі стараліся, каб зрабіць прыемна сваім матулям. Ўвесь тыдзень яны чыталі мастацкія творы пра маму, вучылі песні і вершы, рыхтавалі сваімі рукамі падарункі для мам.

Таксама дзеці гулялі ў сюжэтна - ролевыя гульні "Сям'я", "Дочкі - маці", дыдактычную гульню "Ласкавыя словы для мамы", казалі кампліменты, перадаючы адзін аднаму "Сонейка"; з асабістага вопыта распавядалі як дапамагаюць сваім матулям.

Са святам, дарагія матулі!