Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.11.2021

Выстава "Дары восені"

  Восень скверы ўпрыгожвае, рознакаляровай лістотай.

  Восень корміць ураджаем птушак, звяроў і нас з табой.

  І ў садках, і ў агародзе, і ў лесе, і ля вады.

  Прыгатавала прырода разнастайныя дары!

       Восенню традыцыйна ў нашым дзіцячым садзе праводзіцца выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў "Дары восені".

  Галоўная ўмова - выкарыстанне ў працах дароў восені (гародніны, садавіны, сухацветаў).

 Дзеці, іх бацькі з вялікім задавальненнем прадставілі свае працы: разнастайныя вырабы, якія ўразілі арыгінальнасцю задумкі, тэхнікай выканання, своеасаблівасцю і непаўторнасцю. Кампазіцыі з гародніны і садавіны, карціны з лісця і сухацветаў — усё гэта выклікала жывую і непадробную цікавасць.

 Бацькі дапамаглі сваім дзеткам праявіць фантазію, стварыць непаўторныя восеньскія шэдэўры. Ва ўсіх працах выявіліся творчасць, уяўленне кожнага дзіцяці.

 Гэтая штогадовая выстава ў халоднае восеньскае надвор'е заўсёды радуе яркімі цёплымі фарбамі, дае зарад бадзёрасці і добрага настрою.