Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.11.2021

Адзіны дзень ПДР

Флікер - мой надзейны сябар!

    Пад такім дэвізам 18 лістапада ў нашым дзіцячым садзе прайшоў  чарговы адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі.

 Ва ўсіх узроставых групах з выхаванцамі былі праведзены гутаркі, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей асноў бяспечных паводзін на дарозе: "Навошта патрэбен флікер?", "Увага дарога!".

   Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: "Ведай і выконвай", "Тры сігналы святлафора», "Дарожныя знакі". 

 Выхавальнікі правялі маніторынг па наяўнасці святлоадбівальных элементаў у дзяцей.

  Таксама дзеці раздалі сваім бацькам памяткі "Святло, якое дапамагае" з рэкамендацыямі замацаваць на вопратцы дзіцяці флікеры, бо яны зніжаюць рызыку наезду аўтамабіля на пешахода ў цёмны час сутак. Мы спадзяемся, што дарослыя задумаюцца пра важнасць нашэння святлоадбівальных элементаў, і перад пачаткам руху ў цёмны час сутак абавязкова надзенуць флікеры сабе і сваім дзецям.