Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.11.2021

Падарожжа ў краіну здароў'я

26 лістапада ў нашым дзіцячым садзе прайшла забава"Падарожжа ў краіну здароў'я".

Дзеці з радасцю пагадзіліся адправіцца ў Чароўную краіну здароў'я. Ім патрэбна было наведаць пяць розных станцый. У падарожжы па розным гарадам краіны здароў'я дзяцей чакала шмат цікавых адкрыццяў: вясёлая зарадка, пацешныя гульні, гульні-эстафеты.

Дзеці пабывалі на станцыі "Чысцюлькіна", дзе ім давялося паказаць сваё ўменне адгадваць загадкі пра сродкі гігіены. На станцыі "Спартыўная" дзеці прымалі ўдзел у вясёлых эстафетах. Наступнымі станцыямі на іх шляху былі станцыі "Вітамінавая" і "Сонечная", дзе дзеці расказалі і паказалі, як яны ўмацоўваюць свой арганізм дома і ў дзіцячым садзе, выбралі правільныя прадукты харчавання.

Удзел у падарожжы даў выхаванцам зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.

Вясёлае падарожжа па краіне здароў'я прайшло незаўважна і пазнавальна, актыўна і весяла.

Гульні і задавы - абавязковыя спадарожнікі дзяцей у дашкольнай установе, а таксама гэта абавязковыя ўмовы здаровага ладу жыцця.