Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.12.2021

Падрыхтоўка да навагодніх святаў

Набліжаецца Новы год - свята казкі, вясёлых гульняў, сюрпрызаў, прыгод, самае цудоўнае, напоўненае чарадзействам свята, якога з нецярпеннем чакаюць дзеці і дарослыя. З яго прыходам дамы напаўняюцца незвычайнай казачнай атмасферай. Вось і ў нашым дзіцячым садзе  поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў. Мы разам з дзецьмі ўпрыгожылі свае групы,  фае, музычную залу - гірляндамі, сняжынкамі, навагоднімі цацкамі.

Усе вокны дзіцячага саду ператварыліся ў казачныя сюжэты.

У зімовым садзе супрацоўнікі нашай установы стварылі невялікі куточак Снежнай казкі.




Да Новага года застаецца зусім мала і мы стараемся стварыць для дзяцей казачны і незабыўны настрой, каб яны заўсёды верылі ў цуды і вядома ж у Дзеда Мароза.