Зіма - выдатны, чароўны час, які для многіх дарослых і дзяцей застаецца самым любімым!
Прагулка ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забавак на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. Падчас прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае дружалюбнасць, пачуццё адказнасці. З з'яўленнем снегу адразу з'яўляецца мноства ідэй, як зрабіць прагулку для дзіцяці актыўнай, напоўненай станоўчымі эмоцыямі. Калі ёсць снег - значыць сумаваць на вуліцы не прыйдзецца! Прыйдзецца бегаць, скакаць, будаваць, хавацца, катацца, ды яшчэ шмат чаго прыйдзецца рабіць!
Таму мы пастаянна працуем над тым, каб нашы дзеці з задавальненнем ішлі гуляць. Дзецям цікава на свежым паветры, калі яны занятыя. Нуда прыходзіць тады, калі дзеці застаюцца без справы. Разнастайнасць гульняў, назіранняў, практыкаванняў, праца захапляе дзяцей: яны часам забываюць пра час. Спазнаўшы радасць і задавальненне ад прапанаванай ім дзейнасці, яны ідуць з прагулкі з жаданнем працягнуць яе.
Самыя любімыя зімовыя забавы нашых дзяцей - гэта снежкі, лепка са снегу, катанне на санках, рухомыя і сюжэтна-ролевыя гульні.








