З 15 па 24 лютага у ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла Дэкада грамадска - патрыятычных спраў, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны.
Свята 23 лютага ў дзіцячым садзе – добрая падстава для выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны, а пакуль мы знаёмім дзяцей і расказваем, што такое армія, чаму 23 лютага - Дзень Абаронцы Айчыны. Выхоўваем паважлівае стаўленне да ваеннаму чалавеку, чалавеку ў форме, прывіваючы любоў да Радзімы і развіваем патрыятычныя пачуцці.
На працягу правядзення Дэкады грамадска - патрыятычных спраў, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны, нашы выхаванцы чыталі мастацкія творы на патрыятычную тэму, пазнаёміліся з ваеннай тэхнікай, паглядзелі відэаролікі аб узброеных сілах РБ, даведаліся шмат цікавага аб ваенных прафесіях, што ў далейшым можа адыграць значную ролю ў выбары будучай прафесіі.
У межах дэкады з дзецьмі праведзяны наступныя мерапрыемствы:
- Гутаркі: "Роды войскаў", "Што за свята 23 лютага?", "Чым адрозніваюцца адзін ад аднаго войскі? Чаму кожнай краіне патрэбна армія?", "Якую вайсковую тэхніку вы ведаеце?";
- Дыдактычныя гульні: "Кім я буду ў войску", "Разрезные карцінкі – вайсковая тэхніка", "Даведайся род войскаў";
- Рухомыя гульні: "Падлодка", "Самалёты";
- Маляванне "Самалёты ў небе" (малодшая група);
- Выраб насценгазеты "З днём абаронцаў Айчыны" (старэйшая група);
- Выраб падарункаў для тат.
23 лютага прайшло музычна-спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. Свята праходзіла ў форме гульні і складалася з розных эстафет. Хлопчыкі на свяце з задавальненнем праяўлялі актыўнасць, спрыт, вынослівасць і мужнасць. Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захапілі дзяцей. У зале панавалі весялосць, шум і смех. Па выніках спаборніцтваў перамагла дружба.












