Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.03.2022

8 сакавіка - Міжнародны жаночы дзень

  Міжнародны жаночы дзень - гэта як раз тое самае свята, калі мы можам падзякаваць сваіх мам за ўсё добрае, што яны зрабілі для нас, выказаўшы сваю любоў і клопат. Гэты дзень сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі і ўпрыгожаны россыпам кветак. Бо матуля - гэта самы дарагі чалавечак у свеце! Бо мы абавязаны ёй сваім з'яўленнем, бо яна, недасыпая начамі, спявала нам калыханку і менавіта яна заўсёды зразумее, даруе, дапаможа ва ўсіх пачынаннях, і падставіць цёплае плячо, у цяжкую хвіліну.

  4 сакавіка ў нашым дзіцячым садзе прайшлі ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню - 8 сакавіка.

   Дзеці з радасцю чакалі гэтай падзеі!

  Падрыхтоўка пачалася задоўга да надыходу свята. Выхавальнікі разам з музычным кіраўніком развучвалі з дзецьмі вершы, праводзілі гутаркі, развучвалі песні і танцы.

   Пад час ранішнікаў дзеці выконвалі кранальныя і душэўныя песні для мам і бабуль, вясёлыя прыпеўкі, завадныя танцы. Сваімі выступамі, дзеці падарылі мамам шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. Сюрпрызным момантам былі падарункі зробленыя рукамі дзяцей. Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы. Удзельнікі атрымалі масу уражанняў і зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі на ўсе святочныя дні.

    Малодшая група

Старэйшая група