Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.03.2022

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  17 сакавіка у мэтах прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна - транспартнага траўматызму з удзелам дзяцей-пасажыраў у нашай дашкольнай установе адукацыі быў праведзены Адзіны дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам: «Дзіця - галоўны пасажыр!».

   У гэты дзень з выхаванцамі старэйшай групы была праведзена гутарка: "Як паводзіць сябе ў аўтамабілі?", у ходзе якой, дзеці замацавалі галоўные правіла для пасажыраў: садзіцца ў аўтамабіль трэба ў аўтакрэсла, не ўставаць з месца, не высоўваць рукі з акна, не песціцца з дзвярнымі ручкамі, не дакранацца да кнопак і рычагоў. . Звярнулі ўвагу на тое, што прышпільвацца рамянямі бяспекі важна не толькі кіроўцу, але і пасажырам, у тым ліку і тым, якія знаходзяцца на заднім сядзенні. Гэтак жа дзецям патлумачылі, чаму нельга садзіцца ў машыну з незнаёмым чалавекам.

     Для дзяцей  малодшай групы быў прадэманстраваны відэаўрок па правілах паводзін у транспарце, праз дыдактычныя гульні, дзеці замацавалі асноўныя правілы для пасажыраў. 

    Таксама ў межах Адзінага  дня ведаў Правіл дарожнага руху  дзеці старэйшай групы  ўручылі  бацькам, якія прыходзілі ў дзіцячы сад,  інфармацыйныя буклеты: "Калі любіш, беражы!».

   Мы, выхавальнікі,  будзем спадзявацца, што дзеці замацавалі веды, атрыманыя ў гэты дзень і  вынікам нашай працы будзе - зніжэнне колькасці дарожна – транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.