Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.05.2022

Тыдзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Герб і сцяг лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа, іх шануюць гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родную культуру і звычаі. Яны сімвалізуюць, увасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму.

Фарміраванне адносін да краіны і дзяржавы, дзе жыве чалавек, пачынаецца з дзяцінства. 

У адзначэнне гэтай даты ў нашым дзіцячым садзе прайшоў Тыдзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  На працягу тыдня  прайшлі наступныя мерапрыемствы:

- Гутаркі: "Мой герб. мой сцяг, мой гімн" (малодшая група), "Пра што распавядае герб Беларусі", "Што азначаюць колеры беларускага сцяга" (старэйшая група), "Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны" (1 клас);

- Дыдактычныя гульні: "З чаго складаецца герб Беларусі", "Знайдзі сцяг і герб Беларусі";

- Слуханне твораў пра Радзіму;

- Разгляданне ілюстрацый, альбомаў і малюнкаў з выявай дзяржаўнай сімволікі; 

- Выстава дзіцячых малюнкаў "Мая зямля, мая Радзіма завецца светла Беларусь";

- Фотавыстава "Гордо реет надо мной флаг страны моей родной".