Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.05.2022

9 Мая - Дзень Перамогі

 Дзень Перамогі — гэта вялікае свята, вельмі важна захоўваць памяць пра подзвігі нашага народа, аб людзях, якія падарылі нам мір цаной уласнага жыцця.

   Напярэдадні 9 мая ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі:

- тэматычныя заняткі, на якіх выхаванцы папоўнілі свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне, аб Свяце 9 мая, аб ваенных прафесіях;

- экскурсія да помніка "Ніхто не забыты" з ускладаннем кветак да магілы, дзе аддалі даніну павагі ўсім салдатам, якія не вярнуліся з вайны, усім, хто загінуў у баях і не дажыў да сённяшняга дня;

- маляванне "Святочны салют" (малодшая група);

- чытанне з выхаванцамі апавядання Л. Касіля “Твае абаронцы”;

- разглядванне фотаздымкаў "Памятныя месцы нашай краіны: Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Курган Славы, плошча Перамогі", што спрыяла фарміраванню ў дзяцей уяўленняў пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

- афармленне вокнаў да свята.

      

Дзеці старэйшай групы з педагогам аформілі выставу да Дня Перамогі, 

дзе можна паглядзець ілюстрацыі баявых бітваў, ваенную тэхніку.

  Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей старэйшай групы пазнавальная  гутарка “Голуб міру”, так як галубы таксама былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, яны здзяйснялі ваенныя подзвігі імкнучыся да стварэння міру на зямлі. Галубы пераносілі ваенныя пасланні з аднаго баявога месца ў іншае. Дзеці даведаліся, што голуб міру азначае любоў, чысціню і надзею. Белы голуб стаў сімвалам міру нездарма. Ён быў прысвечаны заканчэнню Другой сусветнай вайны: ніхто не хацеў, каб такая вялікая трагедыя паўтарылася зноў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі, задавалі пытанні,  а пасля з асаблівым задавальненнем майстравалі свой сімвал міру,  які стане абавязковым падарункам членам іх сям’і  ў Дзень Перамогі.