Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.06.2022

Адкрыццё аздараўленчага лагера "CОНЕЙКА"

    6 чэрвеня расчыніў свае дзверы і радасна сустракаў усіх жадаючых рабят аздараўленчы лагер "Сонейка" на базе нашага дзіцячага садка.

      Тут дзецям на працягу 18 дзён не прыйдзецца сумаваць. Вопытныя педагогі запланавалі, падрыхтавалі і стварылі ўмовы для паўнавартаснага адпачынку, аздараўлення дзяцей, развіцця іх унутранага патэнцыялу, творчых здольнасцяў дзяцей.

Упэўненыя, чэрвень у лагеры «Сонейка» для дзяцей на базе нашага дзіцячага садка стане яркім, карысным і вясёлым.