Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.09.2022

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

У межах Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, 15 верасня ў нашай дашкольнай установе прайшлі наступныя мерапрыемствы:

- сюжэтна-ролевая гульня "Спяшаемся на дапамогу" с макетамі машын спецыяльнага прызначэння (старэйшая група);

- гутарка "Пешаход і яго паводзіны на вуліцы" (старэйшая група);

- чытанне твораў: М. Манакова "Вучымся пераходзіць дарогу","Я пешаход", "Правілы бяспекі", "Як не патрапіць у бяду", С. Маршака "Святлафор" (малодшая група).

   Праз мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дзіцячай установе,  мы стараемся данесці да кожнага дзіцяці, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, а так жа фарміраваць у дзяцей неабходныя прадстаўлення, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.