Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2022

Дэкада народнага адзінства

  З 13 па 22 верасня ў нашым дзіцячым садзе прайшла Дэкада народнага адзінства, прысвечаная Дню народнага адзінства, які святкуюцца ў нашай краіне 17 верасня.

Гэта свята, якое заклікае не толькі ўспомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі, але і нагадвае грамадзянам нашай краіны важнасць згуртавання. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды. Бо салідарнасць, захаванне духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў, разнастайнасці традыцый, міру і стабільнасці – прынцыпы, якія заўсёды былі важныя для нашага народа.

Развіццё ў выхаванцаў цікавасці да новага дзяржаўнага свята праходзіла праз разнастайныя формы спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці.

У межах Дэкады народнага адзінства ва ўстанове праведзены наступныя мерапрыемствы:

- экскурсія ў этнаграфічны куток " Беларуская хатка»;

- прагляд відэа-занятка па тэме «Ліст аб Беларусі» з удзелам работнікаў пракуратуры;

- маляванне "Прыродныя сімвалы нашай краіны".

  Дзеці старэйшай групы здзейснілі віртуальную экскурсію па Ганцавіцкім раёне, вывучалі па фатаграфіях гісторыю сваёй малой радзімы.

 З выхаванцамі 1 класа і старэйшай групы праведзена святочнае мерапрыемства, на якім дзеці спачатку выканалі гімн нашай краіны, а затым чыталі вершы і гулялі ў беларускія народныя гульні.