Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2022

Акцыя "Чыстае паветра"

22 верасня ў нашай установе адукацыі прайшла  акцыя «Чыстае паветра» у межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

  З выхаванцамі праведзены пазнавальныя гутаркі: "Карысць чыстага паветра і шкода забруджанага" (старэйшая група), "Што забруджвае паветра?" (малодшая група).

З мэтай павышэння экалагічнай культуры бацькоў з дапамогай інфармацыйных паведамленняў падрыхтаваны і распаўсюджаны буклеты «Чыстае паветра».