Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.10.2022

Выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу "Восеньскія матывы"

Наступіла залатая восень - цудоўная пара, багатая сваімі яркімі фарбамі і пладамі. Усе збіраюць ўраджай, а некаторыя нават не падазраюць, якія выдатныя і цікавыя вырабы можна змайстраваць з гародніны і садавіны.

Традыцыйна ў нашым дзіцячым садзе была праведзена штогадовая выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу "Восеньскія матывы".

Бацькі з дзецьмі актыўна прынялі ўдзел, праявіўшы сваю фантазію і творчыя здольнасці. У кожнай працы прасочвалася творчая індывідуальнасць і фантазія кожнага дзіцяці.

Усе працы арыгінальныя, непаўторныя і цікавыя.

Хочацца выказаць вялікую падзяку бацькам, якія разам з намі, імкнуцца прыцягнуць сваіх дзяцей да творчай дзейнасці. Глядзець на гэтыя вырабы - сапраўднае задавальненне і радасць. Колькі гонару за сябе і сваю сям'ю вы падарылі сваім дзецям.

Вось такія выдатныя выставачныя працы былі выраблены нашымі ўдзельнікамі.