Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.12.2022

Бяспека ў зімовы перыяд

  Зіма заўсёды прыносяць велізарную радасць дзецям. Але зімовы час азмрочвае радасць дзяцей і бацькоў вельмі распаўсюджанымі траўмамі. Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці дзяцей - адна з асноўных задач для бацькоў і дзіцячага сада. Пры гэтым важна не проста засцерагчы дзіця ад небяспекі, а навучыць яго, падрыхтаваць да магчымай сустрэчы з імі.

  У рамках работы па асновах бяспекі жыццядзейнасці дзяцей у зімовы перыяд у нашым дзіцячым садзе прайшлі наступныя мерапрыемствы:

- З выхаванцамі ва ўсіх узроставых групах праводзіліся пазнавальныя гутаркі:  "Асцярожна ледзяшы, снег з даху", "Бяспека на даразе", "Бяспечныя гульні на пляцоўцы";

- З дзецьмі старэйшай групы праводзіліся тэматычныя заняткі "Асцярожна! Тонкій лёд!", у ходзе якіх дзеці замацавалі веды аб тым,  што нельга забываць аб сур'ёзных небяспеках, якія тоіць у сабе  зіма. Таксама на занятках дзеці ў гульнявой сітуацыі адпрацоўвалі прыёмы аказання дапамогі пацярпелым у  «Выратаванне тапельцаў», дзе дзеці былі сапраўднымі ратавальнікамі, гатовымі прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну;

- Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: "Можна - нельга", "Як пазбегнуць непрыемнасцяў?";

- З мэтай фарміравання у дзяцей уяўленняў аб правілах бяспечных паводзін на вадзе і лёдзе выхаванцы прагледзелі  відэаролік “Правілы бяспекі на вадаёмах. МНС папярэджвае"  і мультфільм "Смешарікі. Азбука бяспекі".

Праведзеныя мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін, а таксама выхоўваюць ў дзяцей пачуццё адказнасці за ўласную бяспеку.