Новы год – адно з самых любімых святаў у дзяцей і многіх дарослых. Але нават у час святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы. Бо кажуць, як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. І апынуцца ў бальніцы з-за петарды або выклікаць пажарных на кватэру, якая ўспыхнула ад бенгальскага агню нікому б не хацелася.
Напярэдадні навагодніх святаў у нашым дзіцячым садзе Адзіны дзень бяспекі прайшоў пад дэвізам"Бяспечны Новы год у кожным доме".
У гэты дзень ва ўсіх узроставых групах праводзіліся "Хвілінкі бяспекі", дзе дзеці абмяркоўвалі небяспечныя сітуацыі і выводзілі правілы бяспекі:"Якую небяспеку ўтойваюць у сабе бенгальскія агні, феерверкі, петарды? Як трэба паступаць, каб свята не прынясло ніякай бяды?".
Дзеці даведаліся правілы пажарнай бяспекі пры ўсталёўванні навагодняй ёлкі, даведаліся якія лепш выкарыстоўваць цацкі, у якім стане павінна быць электрагірлянда.
Дзеці замацавалі веды аб тым, што нельга ўбіраць ёлку цацкамі з паперы і ўпрыгожваннямі з ваты - гэта можа прывесці да пажару, нельга ўпрыгожваць ёлку шклянымі цацкамі, так як можна разбіць цацку і моцна параніцца, што ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы ў хатніх умовах і ў адсутнасці дарослых.
Для замацавання атрыманых ведаў, дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: "Можна - нельга", "Складзі малюнак".
У бацькоўскіх кутках размешчаны папкі-перасоўкі «Ёлачка, запаліся», «Бяспека на Новы год».


Акрамя гэтага, у межах Адзінага дня бяспекі, дзеці паўтарылі правілы бяспекі ў зімовы перыяд. Праз гутарку і разглядванне карцінак, дзеці узгадалі правілы бяспекі на дарозе, а таксама аб небяспецы ледзяшоў, галалёду і моцнага снегу.


