Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.12.2022

Навагодні ранішнік

29 снежня для выхаванцаў  у нашым дзіцячым садзе  прайшоў  святочны навагодні ранішнік.

Прыгожая зала, нарадная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка  чакалі нашых выхаванцаў.  Дзеці акунуліся ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, гульнях. Усе дашкольнікі з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, распавядалі вершы, спявалі песні, гулялі.

Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!

Святы атрымаліся вельмі вясёлымі і радаснымі, пакінулі шмат прыемных уражанняў і эмоцый . Ужо пасля святаў у групах ішло гарачае абмеркаванне ўбачанага. Дзеці разважалі, вылучалі свае гіпотэзы наконт таго, як адбывалася чараўніцтва. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей.