Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

   21 лютага ў нашым садзе прайшла гульня – віктарына "Сцяжынкамі роднага краю", прысвечаная Дню роднай мовы.

 Дзеці адгадвалі загадкі, разглядвалі дзіцячыя кнігі беларускіх пісьменнікаў, расказвалі вершы, называлі прадметы беларускага побыту, адгадвалі з якой казкі урывак.

  У чароўным куфэрку дзеці знайшлі атрыбуты да беларускіх народных гульняў. Выхаванцы з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні: “Лапці”, “Іванка і Марылька”, “Каток”.

   Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш.

   Наша гульня - падарожжа дапоўніла  веды дзяцей  аб родным краі, роднай мове,  стварыла бадзёры, радасны настрой.

                                                                        Муз. кіраўнік Коберац Т.В.