Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2023

Дзень абаронцы Айчыны

  23 лютага – гэта выдатнае свята сапраўдных мужчын – і гэта не толькі тых, хто служыў у арміі. Сапраўдны мужчына - гэта той, хто выконвае свае абяцанні, абараняе і дапамагае тым, хто слабей.

  23 лютага - гэта свята не толькі ваенных, але і ўсіх мужных і адважных людзей, хлапчукоў дашкольнага ўзросту, якія вартыя сардэчных віншаванняў у мужны лютаўскі дзень. А пакуль мы знаёмім дзяцей і расказваем, што такое армія, выхоўваем паважлівае стаўленне да ваеннага чалавека, чалавека ў форме, прывіваем любоў да Радзімы і развіваем патрыятычныя пачуцці. Такія мерапрыемствы, праведзеныя з дзецьмі, закладваюць у іх душах зярняткі патрыятызму, пачуцця абавязку перад Радзімай.

  23 лютага ў нашым дзіцячым садзе прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. 

 Дзеці з запалам удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, праяўлялі кемлівасць, хуткасць, спрыт. Цікава падабраныя конкурсы не пакінулі абыякавымі ні самых сарамлівых дзетак, ні самых актыўных заўзятараў.

   Дарагія мужчыны, таты, дзядулі, яшчэ раз ад усёй душы віншуем са святам! Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою і любові блізкіх!