Масленіца - гэта вельмі вясёлыя, гарэзныя і смачныя дні. Гэта вясёлыя праводзіны зімы, з радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага сонца. І нашы дзеці сталі ўдзельнікамі гэтага свята.
Сонейка зрэдку выглядвала з-за хмар, што не перашкодзіла сапсаваць настрой выхаванцаў. Дзеці з румянымі шчочкамі кружыліся ў карагодзе, і гулялі ў вясёлыя народныя гульні. Дзіцячыя вочы выказвалі захапленне, а на твары ззяла ўсмешка ад яркіх эмоцый свята. У завяршэнні дзяцей чакалі смачныя бліны і гарачы чай у групе. Паўсюль панавала атмасфера радасці і весялосці.
Вясёлым і задорным святам зіму праводзілі! Будзем чакаць вясну!!!
Гэты выдатны дзень прайшоў у атмасферы цяпла і весялосці. Падобныя святы спрыяюць далучэнню падрастаючага пакалення да традыцый свайго народа і, як правіла, надоўга запамінаюцца дзецям.
Муз.кіраўнік Коберац Т.В.